БЕЛ Ł РУС

Расіяне абвясцілі пра эвакуацыю акупаванай часткі Харкаўскай вобласці

13.05.2023 / 10:23

Nashaniva.com

Акупацыйныя ўлады Харкаўскай вобласці заклікалі жыхароў эвакуявацца.

«У сувязі з частымі абстрэламі з боку УСУ і з мэтай пазбегнуць ахвяр сярод мірнага насельніцтва ваенна-грамадзянская адміністрацыя Харкаўскай вобласці рэкамендуе вам на час пакінуць тэрыторыю нашай вобласці да ўстанаўлення спрыяльных для жыцця ўмоў», — сказана ў канале «адміністрацыі».

Самапрызначаныя ўлады таксама паабяцалі, што акажуць «усю неабходную дапамогу і падтрымку ў наступным уладкаванні».

Раней «часовае перасяленне» жыхароў анансавалі і на акупаваных тэрыторыях Запарожскай вобласці.

Чытайце таксама:

Украінская артылерыя нанесла прыцэльныя ўдары па Луганску

Прыгожын назваў адступленне расійскіх войскаў на поўнач ад Бахмута ўцёкамі

«З мэтай павышэння ўстойлівасці абароны». Мінабароны Расіі прызнала адступленне на поўнач ад Бахмута

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула