У Мінску падлетак на ровары ледзь не трапіў пад тралейбус
13.05.2023 / 13:19
Здарэнне адбылося на вуліцы Свярдлова ў цэнтры сталіцы.
Скрыншот відэа
Трагедыі ўдалося пазбегнуць. Падлетак ехаў на ровары па тратуары, але страціў кіраванне, калі паспрабаваў аб'ехаць аднаго з пешаходаў.
У выніку выехаў проста на праезную частку, дзе ўпаў перад тралейбусам. Дзякуючы хуткай рэакцыі кіроўцы грамадскага транспарту, веласіпедыст не пацярпеў — тралейбус своечасова змог затармазіць.