У цэнтры Луганска прагрымеў выбух. Параненыя 5 чалавек, у тым ліку так званы кіраўнік МУС «ЛНР»
Як паведаміў прызначаны Расіяй кіраўнік «ЛНР» Леанід Пасечнік, у цырульні на луганскай вуліцы Дзямехіна спрацавала выбуховае прыстасаванне.
Так званы кіраўнік МУС «ЛНР» Ігар Карнет
ТАСС са спасылкай на экстранныя службы піша пра пяць параненых, трое з іх — у цяжкім стане.
Канал SHOT паведамляе, што выбухам паранены «кіраўнік МУС» «ЛНР» Ігар Карнет. Яго стан невядомы.
Чытайце таксама:
Лідар «ЛНР» правёў тыдзень у каранціне дзеля сустрэчы з Пуціным — аўдыязапіс
Выбухам у Мелітопалі забіты паліцэйскі, які перайшоў на бок расіян