БЕЛ Ł РУС

Ці павысяцца цэны на навучанне ў БДУ для платнікаў? Рэктар адказаў на пытанне мудрагеліста

16.05.2023 / 12:57

Nashaniva.com

Рэктара БДУ Андрэя Караля наўпрост спыталі на СТБ, ці вырастуць сёлета цэны на навучанне. Вось што ён адказаў.

Рэктар БДУ Андрэй Кароль. Кадр з відэа

«Кошт навучання прывязаны да пэўнай рацыі, да пэўнай кухні, ён не можа ні ўпасці, ні вырасці па сваім жаданні. Усё мае выразную прывязку, і ў суадносінах з нашымі ўнутранымі выдаткамі на падрыхтоўку спецыяліста. У роўнай ступені мы, вядома ж, улічваем і арыентуемся на канкурэнтнасць з пункту гледжання нашых найбліжэйшых партнёраў, якія таксама могуць прыняць гэтых абітурыентаў», — адказаў на пытанне Кароль.

Нават вядучая СТБ не вытрывала.

«Прыгожа сышлі ад адказу, прыгожа», — сказала яна.

«Чаму? Магу адказаць адным словам», — запярэчыў Кароль. І адказаў: «У цэлым, не».

Чытайце таксама:

Прапагандысты вырашылі не замарочвацца з пошукам спікераў. Вось як выглядалі тыя, хто ачарняў Бяляцкага на БТ

У склад дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі журфаку БДУ ўключылі адыёзных прапагандыстаў

Пракуратура расказала, чаму прызналі «экстрэмісцкімі» паблікі «чайлдфры»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула