БЕЛ Ł РУС

ПСЖ, здаецца, знайшоў замену Ліянэлю Месі

18.05.2023 / 9:6

Nashaniva.com

«ПСЖ» разглядае форварда «Марселя» Алексіса Санчаса як патэнцыйную змену Ліянэлю Месі, які ўлетку можа пакінуць клуб.

Алексіс Санчас — форвард зборнай Чылі. Фота Martin Meissner / AP

Прадстаўнікі «ПСЖ» ужо звязаліся з агентам Санчаса, каб прапанаваць умовы супрацоўніцтва. Кантракт чылійца з «Марселем» заканчваецца па завяршэнні гэтага сезона, роўна як і двухгадовая дамова Месі з «ПСЖ», піша Tribuna.com

Зрэшты, «Марсель» імкнецца працягнуць кантракт з 34-гадовым Санчасам, які з 18 галамі ва ўсіх турнірах з'яўляецца найлепшым бамбардзірам каманды ў гэтым сезоне.

Ключавым фактарам пры прыняцці рашэння адносна сваёй будучыні для Алексіса можа стаць удзел у Лізе чэмпіёнаў. Па выніках 35 тураў «Марсель» займае трэцяе месца ў Лізе 1, якое гарантуе ўдзел у трэцім кваліфікацыйным раўндзе.

Летам Ліянэль Месі, які прывёў Аргенціну да залатых медалёў чэмпіянату свету, хутчэй за ўсё, пакіне ПСЖ. Ён можа перабрацца ў Саудаўскую Аравію, вярнуцца ў «Барселону», або адправіцца ў «Інтэр» Маямі, якім кіруе Дэвід Бэкхэм.

Чытайце таксама:

Ліянэль Месі папрасіў прабачэння за паездку ў Саудаўскую Аравію

Ліянэля Месі адхілілі ад матчаў ПСЖ. Кіраўніцтва клуба абурылася ягонымі паводзінамі і не збіраецца працягваць кантракт

«Манчэстэр Сіці» разграміў «Рэал» і выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула