БЕЛ Ł РУС

Упершыню за шэсць таргоў даляр патаннеў

18.05.2023 / 10:20

Nashaniva.com

На таргах на біржы 18 мая ў Мінску даляр апусціўся на 0,24 капейкі да 2,9333 рубля.

Фота: «Наша Ніва»

Перад гэты даляр даражэў пяць таргоў запар, вырасшы на 13 капеек.

Максімум з пачатку года быў на пачатку красавіка — 2,9735 рубля.

Еўра сёння вырас на 0,71 капейкі да 3,20.

Максімум у еўра быў у сярэдзіне красавіка — 3,2459 рубля.

Расійскі рубель даражэе на 1,11 да 3,6629 за 100 адзінак.

Кітайскі юань зніжаецца на 3,78 да 4,1653 рубля за 10 адзінак.

На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула