БЕЛ Ł РУС

Дзяржкантроль затрымаў грамадзяніна Таджыкістана — уладальніка крамаў нізкіх цэн у чатырох гарадах

18.05.2023 / 12:13

Nashaniva.com

Паводле КДК, уладальнік крамаў нізкіх цэн штучна раздрабіў уласны бізнес і не даплаціў 800 тысяч рублёў падаткаў.

Дзяржкантроль затрымаў уладальніка крамаў нізкіх цэн нібыта праз штучнае драбненне бізнэсу. Фота: КДК

Затрыманы грамадзянін Таджыкістана — уладальнік крамаў нізкіх цэн у Мазыры, Калінкавічах, Рэчыцы, а таксама ў Баранавічах. Камітэт дзяржаўнага кантролю сцвярджае, што ён «штучна раздрабніў уласны бізнес і ў 2022-2023 гадах недаплаціў 800 тысяч рублёў падаткаў».

Па версіі КДК, кіраўнік кампаніі арганізаваў рэгістрацыю «падкантрольных яму 3 індывідуальных прадпрымальнікаў і 1 субʼекта гаспадарання, якія выкарыстоўвалі спрошчаную сістэму падаткаабкладання».

Атрыманую ад рэалізацыі адзення і абутку выручку прадпрымальнік нібыта падзяліў на падкантрольныя яму субʼекты і такім чынам «занізіў рэальную падатковую базу свайго прадпрыемства для выплаты падаткаў у бюджэт».

Па факце ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да кіраўніка прыватнага прадпрыемства і яго калег распачатая крымінальная справа.

Затрыманыя чатыры чалавекі. Праведзена 14 ператрусаў, у тым ліку і ў крамах. Накладзены арышт на маёмасць падазраваных на суму больш за 500 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула