БЕЛ Ł РУС

У французскім горадзе масава з'явіліся плакаты з «Макронам-Гітлерам» ФОТА

18.05.2023 / 15:43

Nashaniva.com

У Авіньёне, што на поўдні Францыі, з'явіліся дзясяткі плакатаў, дзе прэзідэнт Эмануэль Макрон намаляваны з характэрнымі вусамі нацысцкага дыктатара Адольфа Гітлера. Пра гэта паведамляе BFMTV.

Фота з твітара BFMTV

Правакацыйныя плакаты масава з'явіліся ў ноч з серады на чацвер на вуліцах горада Авіньён, што ў правінцыі Блакітны бераг.

Прынамсі частку размясцілі на рэкламных стэндах, падобна, без згоды кампаніі-ўладальніка.

Vaucluse: des portraits d'Emmanuel Macron grimé en Hitler découverts à Avignon, une enquête ouvertehttps://t.co/XV8ukdb28U pic.twitter.com/TMno3Gh5kJ

— BFMTV (@BFMTV) May 18, 2023

Невядомыя скапіявалі для плакатаў малюнак пратэснага графіста Лекта, які ўпершыню з'явіўся як мурал на бетоннай сцяне, таксама ў Авіньёне. На ім аўтар дамаляваў Макрону вусы, якія надаюць яму падабенства з Гітлерам, выкарыстаўшы для гэтага лічбы 49.3 — па нумары канстытуцыйнай папраўкі, якую задзейнічалі Макрон і яго ўрад для адабрэння непапулярнай пенсійнай рэформы без галасавання ў парламенце.

Партрэт апраўлены надпісам «Не, дзякуй», а пад ім размешчаны надпіс больш дробным шрыфтам: «Грамадзянскае непадпарадкаванне становіцца святым абавязкам, калі дзяржава не мае рацыі або карумпаваная». Другога надпісу на арыгінальнай фрэсцы не было.

Чытайце таксама:

Макрон усё ж падпісаў непапулярны закон аб пенсійнай рэформе. Францыя пратэстуе

Сваяка Брыжыт Макрон збілі пасля прамовы прэзідэнта Францыі

Макрон таемна зняў дарагі гадзіннік падчас інтэрв'ю аб пенсійнай рэформе. Яго абвінавацілі ў крывадушнасці ВІДЭА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула