БЕЛ Ł РУС

У Беларусі з'явіцца кірылічны дамен .РБ ці .БЕЛ

16.11.2009 / 12:32

Ягор Марціновіч

Праз адзін-два гады аператыўны-аналітычны цэнтр пра прэзідэнце пачне размяркоўваць кірылічныя імёны паміж беларускімі сайтамі

Ужо ў наступным годзе ў інтэрнэце з’явяцца сайты, адрасы якіх будуць пісацца кірылічным алфавітам.
Спачатку ў Расіі і Балгарыі. Пакуль толькі гэтыя дзве краіны з кірыліцай атрымалі афіцыйны дазвол ад амерыканскай кампаніі ICANN. Амерыканцы, якія кантралююць прастору адрасоў у сеціве, абвесцілі кампанію за выкарыстанне нацыянальных моў. З’явяцца і кітайскія, і арабскія адрасы.

Спачатку з’явяцца даменныя імёны краін, запісаныя нелацінскімі сімваламі. Напрыклад,

расійскія сайты будуць сканчвацца на РФ, а балгарскія — на БГ.
 Яшчэ праз некаторы час інтэрнэт-адрасы змогуць пісацца на кірыліцы цалкам. Тады, напрыклад, нароўні vkontakte.ru будзе існаваць вконтакте.рф. Сайт будзе адзін, але магчымасць зайсці на яго — дзве.

Калі ж інтэрнэт-рэвалюцыя дойдзе да нашай краіны і сайт «Нашай нівы» будзе даступны па адрасе нн.рб? На пытанні газеты адказвае кіраўнік упраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Юрый Шпак.

— Пытанне аб стварэнні беларускага нацыянальнага кірылічнага дамена абмяркоўваўся з ICANN яшчэ ў пачатку 2009 года. Мы выказалі зацікаўленасць у стварэнні кірылічнага дамена. РБ альбо. БЕЛ на працягу аднаго-двух гадоў. Зараз пытанне працягвае распрацоўваецца з удзелам зацікаўленых бакоў.

— Хто будзе займацца размеркаванняў новых імёнаў сайтаў у краіне?

— Адміністратам будзе аператыўны-аналітычны цэнтр пра прэзідэнце. Ён каардынуе даменную зону BY, таму ў яго кампетэнцыі будзе знаходзіцца і зона РБ ці БЕЛ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула