БЕЛ Ł РУС

Бярэзінскі біясферны запаведнік абвешчаны біясферным рэзерватам

19.05.2023 / 10:23

Nashaniva.com

Бярэзінскі біясферны запаведнік абвешчаны біясферным рэзерватам. Гэта прадугледжана рашэннем Віцебскага і Мінскага абласных выканаўчых камітэтаў, піша БелТА.

Фота: БелТА

У склад біясфернага рэзервата ўвайшлі землі Докшыцкага, Лепельскага і Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці, а таксама Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Рашэннем устаноўлены межы, плошча і склад зямель — асноўнай, буфернай, пераходнай зон. Таксама зацверджана Палажэнне аб біясферным рэзерваце «Бярэзінскі біясферны запаведнік».

Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула