БЕЛ Ł РУС

Аўтамабіль прарваўся праз браму Ватыкана. Жандары вымушаныя былі страляць

19.05.2023 / 10:41

Nashaniva.com

У чацвер вечарам ватыканскія жандары былі вымушаныя страляць па колах аўтамабіля, які прарваўся праз браму Ватыкана. Чалавек быў псіхічна неўраўнажаваны.

Скрыншот відэа AP

Аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся чалавек з відавочнымі псіхічнымі праблемамі, у чацвер вечарам прарваўся праз вароты Ватыкана і прамчаўся міма гвардзейцаў ва ўнутраны двор, перш чым кіроўцу затрымала паліцыя, піша AP.

Ватыканскія жандары стрэлілі ў пярэднія колы аўтамабіля, але яму ўдалося працягнуць свой шлях.

Як толькі аўтамабіль заехаў у двор Апостальскага палаца, кіроўца спыніўся, выйшаў з аўто і быў неадкладна арыштаваны жандарамі.

У Ватыкане заявілі, што кіроўцу каля 40 гадоў і ён знаходзіўся ў «сур'ёзным стане псіхафізічных змен». Ён утрымліваецца ў казармах Ватыкана.

Невядома, ці быў Папа Францішак у палацы падчас інцыдэнту, які адбыўся пасля 20:00 каля брамы Санта-Анна, аднаго з галоўных уездаў у Ватыкан у самым цэнтры Рыма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула