БЕЛ Ł РУС

СПА збіла ўсе варожыя дроны над Кіевам. Было пашкоджана два будынкі

20.05.2023 / 07:46

Nashaniva.com

Сілы супрацьпаветранай абароны Украіны знішчылі ўсе варожыя «Шахеды», якія атакавалі Кіеў ноччу 20 мая. У выніку падзення абломкаў збітых беспілотнікаў пашкоджаны два жылыя будынкі, памяшканні СТА і аўтамабілі, папярэдне абышлося без пацярпелых.

Абломкі варожага дрона. Фота: Абласная ваенная адміністрацыя

«Гэтай ноччу агрэсар зноў учыніў масіраваную атаку дронамі. Паводле папярэдняй інфармацыі, былі ўжытыя боепрыпасы «Shahed». Усе выяўленыя паветраныя цэлі былі знішчаныя сіламі і сродкамі нашай СПА. Удараў па Кіеве не дапушчана», — напісаў у тэлеграм-канале кіраўнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко.

У Дняпроўскім раёне адбылося ўзгаранне жылога дома, пажар ліквідаваны, без ахвяр;

у Дарніцкім раёне пашкоджаны будынак СТА і прыпаркаваныя аўтамабілі;

у Пячэрскім раёне пашкоджаны вокны жылога дома;

у Саломенскім раёне пашкоджана дарожнае пакрыццё і аўтатранспарт.

Па словах Папко, інфармацыя аб пацярпелых пакуль не паступала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула