БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская ўпершыню выступіла на Парламенцкай асамблеі НАТА

21.05.2023 / 15:00

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская выступіла на Парламенцкай асамблеі НАТА ў майцы з партрэтам мужа і жоўтай біркай, якую прымушаюць насіць палітвязняў. У дыскусіі аб лёсе Беларусі падчас вайны ўдзельнічалі парламентарыі з больш чым 40 краін, паведамляе Офіс палітыка.

Святлана Ціханоўская ўпершыню выступіла на ПА НАТА. Фота: Офіс Ціханоўскай

Ціханоўская нагадала пра сённяшні Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, заклікала дэпутатаў падтрымаць палітычных зняволеных у Беларусі.

Яна распавяла пра сітуацыю з Бабарыкам, Бяляцкім, Ціханоўскім, папрасіла аб дапамозе беларускім добраахвотнікам, якія ваююць ва Украіне, нагадала пра сувязь Беларусі і Украіны, неабходнасць падтрымліваць тых, хто змагаецца ў абедзвюх краінах.

Таксама Ціханоўская ўзняла праблему размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі як пагрозы не толькі незалежнасці краіны, але і бяспецы ў рэгіёне, заклікала дэпутатаў гэтага не дапусціць.

Яна заклікала прымаць меры і для прыцягнення рэжыму да адказнасці за выкраданне ўкраінскіх дзяцей і вывазу іх на беларускую тэрыторыю.

Ціханоўская распавяла пра неабходнасць умацоўваць міжнародную прысутнасць дэмакратычных сілаў і дэлегімітызаваць рэжым Лукашэнкі там, дзе гэта магчыма.

Пры канцы выступу лідарка дэмакратычных сіл выказала надзею на тое, што Беларусь будзе надзейным партнёрам Еўрасаюза і краін НАТА, будзе выконваць свае абавязальніцтвы і не несці пагрозы.

Ціханоўская прэзентавала пяцікрокавы план вываду краіны з-пад залежнасці Расіі. У тым ліку, ён прадугледжвае выхад Беларусі з Саюзнай дзяржавы, АДКБ і супрацоўніцтва з еўрапейскімі структурамі і міжнароднымі арганізацыямі, у прыватнасці, уступленне ў Раду Еўропы.

Гэта першы выступ Ціханоўскай на ПА НАТА. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула