БЕЛ Ł РУС

Удзельнікі філасофскага форуму пабіліся ў Доме вучоных у Маскве

16.11.2009 / 15:44

У Цэнтральным Доме вучоных Расійскай Акадэміі Навук у Маскве пабіліся ўдзельнікі Міжнароднага філасофскага форуму

«Сігнал аб бойцы ў Доме вучоных паступіў у міліцыю каля 12.30.

На месца здарэння было выслана некалькі экіпажаў патрульна‑паставой службы «, — паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

Як высветлілася, у будынку Дома вучоных праходзіў Міжнародны філасофскі форум. Падчас адной з дыскусіяў паміж яго ўдзельнікамі

адбыўся канфлікт, што перарос у бойку.

У бойцы пацярпелі двое — мужчына і жанчына. Медыцынская дапамога ім аказана на месцы. У аднаго з пацярпелых гематома, у іншага — драпіны твару.

Cупрацоўнікі міліцыі выяўляюць завадатараў бойкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула