БЕЛ Ł РУС

Сёння пачнецца суд над Эдуардам Бабарыкам

22.05.2023 / 07:53

Nashaniva.com

Эдуард Бабарыка — сын былога банкіра, прэтэндэнта на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі. Бацьку і сына затрымалі 18 чэрвеня 2020 года. За кратамі без суда Эдуард знаходзіцца амаль тры гады.

Эдуард Бабарыка амаль тры гады знаходзіцца ў зняволенні без суда

Эдуарда Бабарыку будуць судзіць за ўхіленне ад выплаты падаткаў, легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, дапамогу ў арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні варожасці.

Праваабаронцы ацэньваюць гэтыя абвінавачанні як палітычна матываваныя, лічаць, што Бабарыку-сына арыштавалі для ціску на Бабарыку-бацьку. 

Пра лёс самога Віктара Бабарыкі нічога не вядома ўжо месяц. Раней паведамлялася, што ў ноч з 24 на 25 красавіка Віктар Бабарыка быў шпіталізаваны з калоніі Наваполацка ў бальніцу. Далейшае месцазнаходжанне палітвязня невядомае.

12 мая з'явілася інфармацыя ад праваабаронцаў, што да свайго атрада ў наваполацкай калоніі ён нібыта ўжо не прыпісаны, а пазней — пра тое, што яго нібыта перавялі ў турэмную бальніцу пры СІЗА-1 у Мінску. Ні адвакаты, ні родныя не змаглі з ім пабачыцца. 

Чытайце таксама:

«У яго няма ніякай агрэсіі да рэжыму». Палітвязень, які сядзеў з Эдуардам Бабарыкам, расказаў пра яго

Былы палітвязень з наваполацкай калоніі расказаў, якога кампрамісу патрабавалі ад Бабарыкі

«Я вельмі не люблю тэрмін справядлівасць». Эдуард Бабарыка даў інтэрв'ю з СІЗА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула