БЕЛ Ł РУС

Ноччу расіяне атакавалі Днепрапятроўскую вобласць. Паранена сем чалавек

22.05.2023 / 08:33

Nashaniva.com

У ноч на 22 мая над Днепрапятроўскай вобласцю былі збітыя 15 беспілотнікаў і чатыры крылатыя ракеты. У выніку ўдару ёсць разбурэнні і пацярпелыя. Пра гэта распавёў кіраўнік абласной адміністрацыі Сяргей Лысак. Колькі ўсяго ракет і беспілотнікаў расійскае войска выпусціла па рэгіёне, ён не ўдакладніў. 

Пашкоджанні ў Днепрапятроўскай вобласці. Фота: dnipropetrovskaODA | Telegram

Сяргей Лысак распавёў, что ў выніку атакі ў Дняпроўскім раёне быў паранены 27-гадовы мужчына. Ён знаходзіцца ў бальніцы ў стане сярэдняй цяжкасці.

Было пашкоджана некалькі будынкаў, знішчана больш за 10 грузавых і легкавых аўтамабіляў, столькі ж адзінак спецтэхнікі, 25 прыватных машын і два аўтобусы.

У Дняпры пашкоджана тры будынкі прыватнага прадпрыемства.

Па папярэдніх даных, пацярпела сем чалавек. Жанчыны 52-х і 70-ці гадоў былі шпіталізаваныя.

Пашкоджаны тры прыватныя дамы і дзевяць шматкватэрных, а таксама дзіцячы сад, крамы і адміністрацыйныя будынкі. Разбіта шэсць аўтамабіляў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула