БЕЛ Ł РУС

У Мінску пачнуць рыхтаваць рэстаўратараў старажытных тынковак

23.05.2023 / 20:12

Nashaniva.com

Дырэктар Мінскага дзяржаўнага каледжа тэхнікі і тэхналогій будаўніцтва Валерый Сураўцаў паведаміў, што з новага навучальнага года яго ўстанова пачне рыхтаваць спецыялістаў па рэстаўрацыі дэкаратыўных тынковак і ляпных вырабаў.

Паводле Валерыя Сураўцава, такія спецыялісты ў Беларусі сёння запатрабаваныя з-за наяўнасці ў ёй шматлікіх гістарычных аб'ектаў.

Навучэнцы каледжа маюць навучыцца рэстаўраваць і кансерваваць дэкаратыўныя старажытныя тынкоўкі, дэталі ляпных вырабаў, матэрыялы з каменю і дрэва. Таксама яны асвояць майстэрства склейвання і зборкі захаваных фрагментаў дэкаратыўных упрыгожанняў.

Плануецца набраць групу з 25 чалавек на падставе сярэдняга бала атэстатаў. Ніякіх экзаменаў здаваць ім патрэбна не будзе.

Чытайце таксама:

Паглядзіце, як цяпер выглядае 200-гадовая царква, у якой бываў Ігнат Дамейка

«Перадумалі, калі падлічылі». Што кажуць мясцовыя ўлады пра абвал бернардзінскага кляштара на Ушаччыне

Дзяржава адмовілася фінансаваць экспазіцыю ў Гальшанскім замку. «Сродкі павінны быць накіраваны на захаванне каштоўнасці»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула