БЕЛ Ł РУС

У Гомелі юрысту далі два гады калоніі за каментары

24.05.2023 / 11:05

Nashaniva.com

Гомельскі абласны суд 23 мая завяршыў разгляд крымінальнай справы юрыста-прадпрымальніка Дзмітрыя Багачэнкі. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 КК.

Юрыдычная кансультацыя Дзмітрыя Багачэнкі

Судовы працэс, які пачаўся яшчэ 27 красавіка, вёў суддзя Руслан Царук, піша «Вясна».

Сутнасць абвінавачання і акалічнасці справы, апроч таго, што Дзмітрый пакідаў у сацыяльных сетках каментары, праваабаронцам пакуль невядомыя.

Суд прызнаў 45-гадовага прадпрымальніка вінаватым і пастанавіў пакараць яго двума гадамі калоніі.

Цяпер з 1525 чалавек, якіх праваабаронцы лічаць палітычнымі зняволенымі, 275 асуджаны менавіта паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса.

Чытайце таксама:

«Гэта катастрофа». Колькасць адвакатаў зменшылася на чвэрць

У Мінску затрымалі двух братоў, удзельнікаў музычнага гурта

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула