БЕЛ Ł РУС

ААН: Каля траціны загінулых падчас вайны ва Украіне — пажылыя людзі

24.05.2023 / 13:39

Nashaniva.com

Каля траціны загінулых падчас вайны ва Украіне — пажылыя людзі, з 4187 ахвяр, што ўдалося зафіксаваць, 1346 былі старэйшыя за 60 гадоў, паведамляецца ў справаздачы, якую склалі назіральнікі ААН па правах чалавека.

Фота: Vadim Ghirda / AP Photo

Праваабаронцы выявілі, што пажылыя людзі асабліва моцна пацярпелі ад перабояў электраэнергіі з-за расійскіх атак на крытычна важную інфраструктуру з кастрычніка 2022 года. Людзі заставаліся ў кватэрах і не маглі спусціцца на вуліцу, калі ў іх зламаліся ліфты, піша Бі-бі-сі.

Некаторых даводзілася эвакуяваць наспех, многіх не ўдалося выратаваць.

Расія неаднаразова адмаўляла нанясенне ўдараў па грамадзянскім насельніцтве і цывільнай інфраструктуры ва Украіне.

ААН паведамляе пра 18 500 ахвяр, сярод якіх больш за 6660 забітых, на тэрыторыі, якую кантралюе Украіна з лютага 2022 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула