БЕЛ Ł РУС

Мінабароны РФ заявіла, што Украіна атакавала ў Басфоры марскімі беспілотнікамі расійскі карабель

24.05.2023 / 17:20

Nashaniva.com

Мінабароны РФ паведаміла, што раніцай 24 мая карабель «Іван Хурс» Чарнаморскага флоту быў атакаваны трыма надводнымі беспілотнікамі ў раёне праліва Басфор.

«Сёння ў 5 гадзін 30 хвілін Узброенымі сіламі Украіны ажыццёўлена беспаспяховая спроба атакаваць трыма беспілотнымі хуткаходнымі катарамі карабель «Іван Хурс» Чарнаморскага флоту, які выконвае задачы па забеспячэнні бяспекі функцыянавання газавых трубаправодаў «Турэцкі паток» і «Блакітны паток» у выключнай эканамічнай зоне Турэцкай Рэспублікі», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны РФ.

Усе дроны праціўніка, паводле Мінабароны РФ, знішчаны агнём расійскага карабля, а карабель «Іван Хурс» працягвае выкананне пастаўленых задач.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула