БЕЛ Ł РУС

Упраўленню юстыцыі не спадабалася назва «Залаты леў»

17.11.2009 / 16:47

НШ

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама адмовіла ў рэгістрацыі слонімскаму аб’яднанню «Залаты леў».

Падстава адмовы ‑‑ неадпаведнасць заканадаўству асобных палажэнняў статута аб’яднання, у тым ліку тых, што тычацца парадку ўнясення зменаў у статут і парадку абскарджання рашэнняў органаў аб’яднання.

Грамадскае аб’яднанне «Залаты леў» збіралася займацца культурна‑асветніцкай дзейнасцю ў Слонімскім раёне.

Раней заснавальнікі аб’яднання ўваходзілі ў склад іншай няўрадавай арганізацыі — Слонімскага моладзёвага аб’яднання «Ветразь», якое некалькі год таму ліквідавана рашэннем суда на падставе адсутнасці юрыдычнага адраса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула