Хлопчык залез у бітон і захрас унутры. Выклікалі МНС
У нядзелю ратавальнікі дапамаглі хлопчыку 2017 года нараджэння. Здарэнне адбылося ў вёсцы Сідаравічы Чачэрскага раёна.
Хлопчык залез у алюмініевы бітон і не змог выбрацца з яго. Ратавальнікі з дапамогаю гідраўлічнага інструмента дэблакіравалі хлопчыка і выцягнулі яго з бітона. У медыцынскай дапамозе дзіця не мела патрэбы.
Чытайце таксама: