Лукашэнка з Набіулінай абмеркавалі мэтазгоднасць увядзення адзінай валюты
Лукашэнка сёння праводзіць сустрэчу з кіраўніцай Цэнтрабанка Расіі Эльвірай Набіулінай. Яны абмеркавалі пытанні фінансавай сферы і ўзаемадзеяння ў банкаўскім сектары РБ і РФ
Лукашэнка сустрэўся з кіраўніцай Цэнтрабанка Расіі Эльвірай Набіулінай
Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Набіулінай «мэтазгоднасць адзінай валюты», а таксама лічбавы рубель, рэзервовыя валюты і працу ва ўмовах санкцыяў. На сустрэчы прысутнічаў старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Павел Калаур.
Лукашэнка адзначыў, што ўвядзенне адзінай валюты — пытанне не сённяшняга дня.
«Я часта прыводжу вашы, нашага старшыні цытаты на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, калі гаворка ідзе аб стварэнні адзінай валюты і гэтак далей, што гэта няпросты працэс. І, напэўна, не сённяшняга дня, як мы дамовіліся з прэзідэнтам Расіі», — сказаў Лукашэнка на сустрэчы з Набіулінай.