БЕЛ Ł РУС

У Расіі бяруць хабараў на $300 мільярдаў за год

18.11.2009 / 2:22

У рэйтынгу карумпіраваных краін Беларусь падзяліла 139-ае месца з Бангладэшам, Пакістанам і Філіпінамі

Міжнародная арганізацыя Transparency International склала чарговы рэйтынг самых карумпіраваных дзяржаў.

Штогадовы спіс складаецца на аснове апытанняў экспертаў і бізнэсоўцаў 180 краін свету. Па выніках вылічваецца «індэкс успрыняцця карупцыі». Самая «чыстая» краіна магла атрымаць 10 балаў.

Бліжэй за астатніх да ідэалу аказаліся Новая Зеландыя, Данія і Сінгапур.
Аутсайдэры — М’янма, Афганістан і Самалі.

Беларусь падзяліла 139-ае месца з Бангладэшам, Пакістанам і Філіпінамі. Наша краіна атрымала адзнаку 2,4. Летась было 2,0. На дзве прыстыпкі ніжэй знаходзяцца Расія і Украіна. А вось суседняя Польшча трапіла ў 50 лепшых.

Некаторым краінам прысвечаныя асобныя раздзелы. На жаль, Беларусь была праігнараваная.

А вось Расія аказалася ганараванай спецыяльным даследаваннем. У выніку

эксперты ацанілі рынак карупцыі Расіі ў 300 мільярдаў даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула