БЕЛ Ł РУС

Гайсёнак не верабей

13.01.2006 / 03:58

Прысутны

У Гарадзенскім унівэрсытэце прайшла сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў з намесьнікам міністра замежных справаў Віктарам Гайсёнкам. Перад сустрэчай студэнтаў заклікалі актыўна задаваць пытаньні. Варта адзначыць, што большасьць іх прыйшлася недаспадобы госьцю.

У Гарадзенскім унівэрсытэце прайшла сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў з намесьнікам міністра замежных справаў Віктарам Гайсёнкам. Перад сустрэчай студэнтаў заклікалі актыўна задаваць пытаньні. Варта адзначыць, што большасьць іх прыйшлася недаспадобы госьцю. Пыталіся ў яго пра Тацяну Хому і пра кантакты з урадам БНР. У першым выпадку намесьнік міністра «падтрымаў» пазыцыю рэктарату БДЭУ, а ў другім катэгарычна заявіў, што наша дзяржава з калябарантамі ніякіх кантактаў не падтрымлівала і найдалей не зьбіраецца (гэта пры тым, што старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ў 1944 г. мела восем год).

Аднак, разьвітваючыся з аўдыторыяй, намесьнік міністра дадаў аптымізму прысутным — перайшоў на беларускую мову ды заклікаў аб’яднацца дзеля супольных праблем, заўважыўшы, што «гуртам можна й бацьку біць». Аўдыторыя вітала ягонае выказваньне бурнымі авацыямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула