БЕЛ Ł РУС

Настаўнікам будуць даплачваць за праверку сшыткаў

31.05.2023 / 14:57

Nashaniva.com

Такую пастанову прыняло Міністэрства адукацыі. Адпаведны дакумент быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня.

У дакуменце гаворыцца, што даплату будуць налічваць у залежнасці ад колькасці вучняў у класе, аднак ёсць умовы.

Кожнаму настаўніку ў залежнасці ад прадметаў, якія ён выкладае, і модуляў устанаўліваецца не менш за 0,5 і не больш за тры аплатныя гадзіны на тыдзень з разліку на норму гадзін педагагічнай нагрузкі за стаўку (20 гадзін на тыдзень).

Вызначаць колькасць дадатковых аплатных гадзін будуць па напаўняльнасці класаў на пачатак навучальнага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула