БЕЛ Ł РУС

У Магілёве паставілі незвычайны прыпынак 

2.06.2023 / 18:14

Nashaniva.com

Адметны прыпынак паставілі на вуліцы Камсамольскай у Магілёве. Жыхары горада актыўна з ім фатаграфуюцца, пра гэта паведамляе «МагілёўАнлайн». 

Павільён на прыпынку зрабілі па праекце студэнта Рамана Кулажына, які вучыцца на 2 курсе ў архітэктурна-будаўнічым каледжы Беларуска-расійскага ўніверсітэта. 

Саму канструкцыю зрабілі на Магілёўскім металургічным заводзе.

Па інфармацыі мясцовага выдання, яна выглядае даволі трывалай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула