БЕЛ Ł РУС

13 чалавек, у тым ліку дзеці, пацярпелі ад выбуху ў Днепрапятроўскай вобласці

3.06.2023 / 23:08

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў відэа выратавальнай аперацыі і паведаміў, што снарад трапіў паміж двума двухпавярховымі жылымі дамамі.

Кіраўнік Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Сяргей Лысак заявіў, што 13 чалавек параненыя.

Сярод іх трое дзецяй 6, 11 і 15 гадоў. Амаль усе параненыя шпіталізаваныя. Стан сярэдняй цяжкасці, пра гэта ўдакладніў Лысак.

Пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца, пад заваламі яшчэ знаходзяцца людзі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула