БЕЛ Ł РУС

У Калужскай вобласці на трасу ўпалі два беспілотнікі

5.06.2023 / 07:55

Nashaniva.com

Дэтанацыі не адбылося, тэрыторыя ачэпленая.

У Калужскай вобласці Расійскай Федэрацыі на трасу ўпалі два беспілотнікі, напісаў губернатар Уладзіслаў Шапша.

«Сёння (5 чэрвеня) раніцай на аўтадарозе М3 «Украіна» на 299-м км (Жыздра) і на 283-м км (Думінічы) упалі 2 БПЛА. Дэтанацыі не адбылося, тэрыторыя ачэпленая, на месцы праводзяцца аператыўна-тэхнічныя мерапрыемствы», — паведаміў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула