БЕЛ Ł РУС

У Бішкеку масавыя затрыманні. Падазраюць спробу дзяржперавароту

5.06.2023 / 09:45

Nashaniva.com

У Бішкеку (Кыргызстан) праходзяць масавыя затрыманні падазраваных у падрыхтоўцы гвалтоўнага захопу ўлады. Як паведамляюць крыніцы радыё «Азатык» у сілавых органах, супрацоўнікі Дзяржкамітэта нацыянальнай бяспекі затрымалі ўжо каля 10 чалавек.

Бішкек. Фота: Wikimedia Commons

Спецслужба пакуль афіцыйна не каментуе аблаву.

Раней у інтэрнэце з'явіліся відэазапісы, на якіх бачна, як экіпіраваныя ў форму спецпадраздзяленняў спешна заходзяць у дом. На іншым відэа яны спыняюць аўтамабіль і надзяваюць кайданкі на мужчыну. Верыфікаваць сапраўднасць відэа пакуль не ўяўляецца магчымым.

Інфармацыі, хто затрыманы, пакуль няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула