БЕЛ Ł РУС

У Гомельскай вобласці КДБ праводзіць антытэрарыстычныя вучэнні. Правяраюць грамадзянскі транспарт 

5.06.2023 / 15:50

Nashaniva.com

Міжведамаснае антытэрарыстычнае вучэнне пройдзе ў Гомельскай вобласці з 5 па 7 чэрвеня. У ім, акрамя падраздзяленняў Камітэта дзяржаўнай бяспекі, возьмуць удзел прадстаўнікі сілавых ведамстваў краіны, паведамляюць дзяржСМІ.

Здымак ілюстрацыйны

Як паведамляе тэлеграм-канал @svetnaviny, з 5 чэрвеня на Гомельшчыне пачынаюцца міжведамасныя вучэнні «па забеспячэнні гатоўнасці кампетэнтных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый да выканання задач па спыненні дзейнасці тэрарыстычных арганізацый і незаконных узброеных фарміраванняў».

Сцэнаром вучэнняў прадугледжана выкарыстанне вайсковай тэхнікі, магчымыя абмежаванні руху транспартных сродкаў.

Як пішуць гомельскія праваабронцы, у Светлагорску, напрыклад, сілавікі правяраюць увесь транспарт, які рухаецца на ўезд і выезд з горада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула