БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка: Я не падтрымліваю вайну, то-бок не падтрымліваю Лукашэнку цяпер

6.06.2023 / 18:34

Nashaniva.com

Пасля гульні на пасляматчавай канферэнцыі Арыну Сабаленку сёння зноў спыталі пра стаўленне да вайны і Лукашэнкі. Як піша «Трыбуна», беларуска адзначыла, што гэта складанае пытанне, але цяпер яна супраць вайны, не падтрымлівае Лукашэнку і не хоча, каб яе краіна была ўцягнутая ў баявыя дзеянні.

— Вы кажаце, што не падтрымліваеце вайну. Але вы па-ранейшаму падтрымліваеце Аляксандра Лукашэнку? — спыталі Сабаленку.

— Ну, гэта складанае пытанне. Я не падтрымліваю вайну, то-бок не падтрымліваю Лукашэнку якраз цяпер», — сказала Сабаленка.

Раней беларуска адмаўлялася каментаваць падтрымку беларускага дыктатара і вайну ва Украіне, пасля чаго яе прэс-канферэнцыі праходзілі ў паўсакрэтным рэжыме ці наогул не адбываліся.

Сёння беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал «Ралан Гарос». У чвэрцьфінале яна перамагла ўкраінку Эліну Світоліну, якая адмовілася ціснуць руку суперніцы.

Чытайце таксама:

«Хай зʼездзіць у Кіеў і заначуе ў маёй кватэры». Украінская журналістка расказала пра рэакцыю Сабаленкі на вострыя пытанні

«Я разумею, чаму яны не паціскаюць нам рукі. Яна не заслужыла, каб яе так праводзілі з корта». Сабаленка пра тое, што трыбуны асвісталі Касцюк

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула