Беларусы абвінавацілі канадцаў у калійным дэмпінгу ў Кітаі
Беларуская калійная кампанія абвінаваціла канадскага канкурэнта Canpotex у пастаўках калію Кітаю па дэмпінгавых цэнах.
«6 чэрвеня 2023 года Canpotex абвясціла, што дамовілася з кансорцыумам па закупках аб пастаўках калію ў Кітай па кантрактным кошце 307 даляраў ЗША за тону CFR, што будзе на 283 даляры ЗША за тону ніжэй, чым па кантракце на 2022 год, а таксама прыкладна на 115 даляраў ЗША за тону ніжэй за кантрактны кошт, вызначаны з індыйскімі пакупнікамі ў красавіку 2023 года», — гаворыцца ў паведамленні БКК.
«Гэтая цана значна ніжэйшая за нашы чаканні і не адлюстроўвае фундаментальныя рынкавыя фактары ў ключавых рэгіёнах паставак. Такое зніжэнне цаны разбурае рынкавую раўнавагу і дае лжывы сігнал сусветнаму рынку калію. Такім чынам, БКК не падтрымлівае яго», — адзначаецца ў паведамленні.
Кампанія паабяцала забяспечыць сваім кліентам пастаўкі калію па канкурэнтных цэнах, але «на прымальных для нас камерцыйных умовах».
Чытайце таксама:
ЕС не плануе выводзіць беларускія ўгнаенні з-пад санкцый — Ёзвяк
Ціханоўская пагаварыла з прэм’ерам Партугаліі пра санкцыі на калійныя ўгнаенні