Даляр сёння падскочыў на тры з паловай капейкі. І гэта рэкорд з пачатку года
На таргах на біржы з раніцы ў Мінску даляр вырас на 3,61 капейкі да 2,9856 беларускіх рублёў.
Гэта рэкорд з пачатку года. Папярэдні максімум быў 2,9735 рубля ў пачатку красавіка.
А наогул гістарычны максімум быў у сакавіку мінулага года — 3,3195.
Расійскі рубель сёння зніжаецца на 1,33 капейкі да 3,5874 за 100 адзінак.
Кітайскі юань расце на 2,02 капейкі да 4,1866 за 10 адзінак.
У пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.