БЕЛ Ł РУС

Віцебскія лукашысты сталі запісваць відэа з анімаванымі персанажамі

13.06.2023 / 20:38

Nashaniva.com

«Віцебская вясна» заўважыла, што ў адным з мясцовых тэлеграм-каналаў, звязаных з лукашэнкаўскімі сілавікамі, з'явілася відэа з затрыманымі па палітычных матывах беларусамі ў вельмі дзіўным фармаце: замест твараў затрыманых, якія распавядаюць пра тое, як яны нібыта парушылі заканадаўства, глядач бачыць анімаваныя выявы.

У відэароліку працягласцю паўтары хвіліны запісаны галасы шасці затрыманых: пяці мужчын і адной жанчыны. Відэа змантавана такім чынам, што анімаваныя персанажы нібыта робяць свае прызнанні на фоне кратаў.

Таксама ролік суправаджаецца здзеклівым тэкстам пра «разносчыкаў экстрэмісцкай заразы», якія сталі ўдзельнікамі «розыгрышу пуцёвак і незабыўных падарожжаў у ІЧУ».

Чытайце таксама:

Людмілу Паўлоўскую адпусцілі пасля допыту

Сілавікі затрымалі ўладальніцу аграсядзібы «Стулы»

На волю выйшаў палітзняволены Арцём Анішчук

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула