БЕЛ Ł РУС

За ўчора на чыгунцы пад цягнікамі загінулі дзве жанчыны

14.06.2023 / 10:33

Nashaniva.com

Днём 13 чэрвеня на пункце прыпынку «Сонечны» паблізу в. Пагост Аршанскага раёна цягнік «Мінск — Орша» збіў 66-гадовую жыхарку Оршы. Пра гэта піша канал, блізкі да сілавікоў.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала, сямейная пара чакала цягніка, але калі той пад'язджаў, пенсіянеры ўбачылі, што ён прыбывае не на той шлях, дзе яны знаходзяцца. Пара вырашыла хутка перабегчы рэйкі.

Мужчына паспеў ускочыць на перон, а яго жонцы не хапіла аднаго кроку. Пенсіянерка памерла на месцы.

Другі трагічны выпадак адбыўся каля 18:40 паблізу в. Ластаянцы Валожынскага раёна.

Там хуткім цягніком «Гродна — Мінск» была смяротна траўмаваная 90-гадовая мясцовая жыхарка. Жанчына перасякала рэйкі на чыгуначным пераездзе, але не ўлічыла хуткасць цягніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула