БЕЛ Ł РУС

У Гомельскай вобласці вясковец вырашыў патушыць агонь бензінам

15.06.2023 / 08:06

Nashaniva.com

Успышка была такой сілы, што яму давялося звярнуцца да дактароў. Яго шпіталізавалі.

Здарэнне адбылося пад горадам Буда-Кашалёва, як расказалі ў прэс-службе МНС.

14 чэрвеня каля 02.45 прыйшло паведамленне, што ў прыёмны пакой Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы №1 паступіў 45-гадовы мужчына з тэрмічнымі апёкамі рук, ног і жывата.

Ратавальнікі высветлілі, што жыхар вёскі Уза вырашыў патушыць вогнішча ў сябе ў двары. Але з нейкай прычыны выліў у вогнішча не ваду, а бензін.

Успышка была такой сілы, што вяскоўцу давялося звярнуцца да дактароў.

Яго шпіталізавалі з дыягназам «тэрмічны апёк полымем правай ніжняй канечнасці, левай галёнкі, абедзвюх верхніх канечнасцяў, пярэдняй брушной сценкі 1-2-3 ступені».

Чытайце таксама:

За аўторак на чыгунцы пад цягнікамі загінулі дзве жанчыны

У Мазыры п'яныя рыбаловы не падзялілі ўлоўнае месца, ёсць ахвяра 

У Мінску на Партызанскім праспекце з трубы забіў гейзер

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула