БЕЛ Ł РУС

У Беларусь ідуць моцныя дажджы. Але толькі на адной частцы краіны

15.06.2023 / 12:17

Nashaniva.com

Як паведамляе канал @nadvorie, у найбліжэйшыя 5 дзён у Беларусі павінна выпасці «непрыстойна шмат дажджу». Але толькі на захадзе краіны. Як сведчаць метэаролагі, «на астатняй тэрыторыі Беларусі нічога не выпадзе».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixabay.com

На сёння ж сіноптыкі аб'явілі чырвоны ўзровень небяспекі праз пажары. Надзвычайная пажарная небяспека захаваецца на большай частцы Мінскай вобласці, месцамі — у Віцебскай і Магілёўскай абласцях.

Заўтра ў асобных раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы, пра гэта паведамляе Белгідрамет.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула