Падчас фіналу гандбольнай Лігі чэмпіёнаў памёр журналіст
Праз гэта матч перапыніўся на 15 хвілін.
Учора падчас фіналу гандбольнай Лігі чэмпіёнаў памёр польскі журналіст Павел Котвіц. Яму стала блага.
Праз гэта матч «Кельцы» (за клуб гуляе беларус Арцём Каралёк) — «Магдэбург» перапыняўся на 15 хвілін.
Перад гэтым перапынкам «Кельцы» вялі ў ліку 24:22, але «Магдэбург» здолеў зраўняць лік (26:26), а потым вырваць перамогу ў дадатковы час (30:29) і выйграць Лігу чэмпіёнаў.
Чытайце таксама:
«Кельцы» Арцёма Каралька прайгралі фінал гандбольнай Лігі чэмпіёнаў