БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, дзе будзе працаваць звольнены мэр Гродна Мечыслаў Гой

19.06.2023 / 12:32

Nashaniva.com

Мечыслаў Гой узначальваў горад амаль дзевяць гадоў. 30 мая новым мэрам Гродна стаў былы міністр ЖКГ Андрэй Хмель.

Мечыслаў Гой узначальваў Гродна амаль дзевяць гадоў. Фота: Onliner

2 чэрвеня на пазачарговай сесіі Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў стала вядома, што Мечыслаў Гой застаецца працаваць кіраўніком аднаго з прадпрыемстваў. Аднак падрабязнасцяў пра яго новае месца працы не было.

Сёння стала вядома, што Гой узначаліў «Гродзенскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі». Гэта пацвярджае інфармацыя на сайце арганізацыі, як заўважыў S13.

Чытайце таксама:

Чым запомніўся былы гродзенскі мэр, якога цкавалі ў тэлеграм-каналах лукашысты

«Званіў мэру з аўтазака. Цяпер уяўляю, як дабягу да Гродна і пацалую брукаванку». Вялікая гутарка з журналістам Русланам Кулевічам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула