БЕЛ Ł РУС

Палітвязня Уладзіміра Кнігу будуць судзіць па новай крымінальнай справе

19.06.2023 / 21:58

Nashaniva.com

Стала вядома, што ў Жодзіне 29 чэрвеня адбудзецца суд над фігурантам «справы Ціханоўскага» Уладзімірам Кнігам паводле арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі), як паведамляе «Вясна».

Кніга — былы сілавік, валанцёр каманды Святланы Ціханоўскай. Яго асудзілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса. 2 чэрвеня 2021 года пасля доўгага судовага працэсу ў гродзенскім судзе Уладзіміру прысудзілі 4 гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Пазней палітвязню ўзмацнілі рэжым і перавялі ў жодзінскую турму.

Справу будзе разглядаць суддзя Іван Грынкевіч, ён жа нядаўна асудзіў паводле гэтага артыкула і Сяргея Ціханоўскага.

Чытайце таксама:

Сайт гомельскага выдання «Флагшток» заблакавалі на тэрыторыі Расіі

Экс-палітвязню Рамуальду Улану прызначылі трое сутак арышту

Выйшаў на волю палітвязень Ігар Лаптановіч

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула