БЕЛ Ł РУС

У Польшчы злавілі беларуса з 5 праміле алкаголю

20.06.2023 / 9:43

Nashaniva.com

Жыхар Беласточчыны затрымаў нецвярозага кіроўцу. Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю. Алкатэстар паказаў, што кіроўца «Мерсэдэса», грамадзянін Беларусі, меў у арганізме каля пяці праміле алкаголю. Кіраванне машынай у стане алкагольнага ап'янення караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў, паведамляе тамтэйшая паліцыя.

Затрыманне адбылося на хуткаснай трасе. Вечарам у паліцыю паступіла інфармацыя аб затрыманні нецвярозага кіроўцы сведкам. Сведка, падазраючы, што кіроўца «Мерсэдэса» п'яны, перашкодзіў яму працягнуць рух, забраўшы ключы з замка запальвання.

Паліцыянты, якія прыехалі на месца, адразу адчулі, што ад беларуса нясе алкаголем. Алкатэстар паказаў, што ў мужчыны каля пяці праміле алкаголю ў арганізме.

З-за высокай канцэнтрацыі алкаголю ў грамадзяніна Беларусі на месца прыбыла хуткая дапамога, якая забрала мужчыну ў бальніцу.

45-гадовы мужчына страціў правы. За кіраванне аўтамашынай у стане алкагольнага ап'янення яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула