БЕЛ Ł РУС

Верхнядзвінскую актывістку Валянціну Болбат зноў арыштавалі на 30 сутак. Яна пакуль на волі

20.06.2023 / 11:26

Nashaniva.com

Валянціну затрымалі 30 красавіка, але пасля гэтага жанчыне стала блага, таму яна на некаторы час трапіла ў бальніцу.

Суд адбыўся 10 мая ў судзе Верхнядзвінскага раёна. Жанчыне тады прызначылі 30 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне).

Паводле «Віцебскай вясны», пасля суда ў жанчыны здарыўся гіпертанічны крыз, і яе адвезлі ў шпіталь, дзе яна лячылася два тыдні. Валянціна Болбат абскардзіла пастанову суда ў Віцебскім абласным судзе. 22 мая суддзя Святлана Іванова адмяніла рашэнне суда Верхнядзвінскага раёна, таму справу перадалі ўжо ў Наваполацкі суд. 

Сёння адбыўся чарговы суд над актывісткай. Суддзя Зінаіда Балаболава прызначыла жанчыне зноў 30 сутак. Валянціна Болбат пакуль на волі і плануе абскардзіць пастанову суда.

Чытайце таксама:

Паўла Севярынца збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

Праваабаронцы Насце Лойцы прызначылі 7 гадоў калоніі

Палітвязня Уладзіміра Кнігу будуць судзіць па новай крымінальнай справе

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула