БЕЛ Ł РУС

У Чашніках будуць судзіць за «экстрэмізм» былога намесніка старшыні райвыканкама

20.06.2023 / 17:4

Nashaniva.com

У судзе Чашніцкага раёна 21 чэрвеня будуць разглядаць адміністрацыйную справу ў дачыненні да былога намесніка старшыні мясцовага райвыканкама Аляксандра Сівашэнкі. Мужчыну абвінавачваюць у распаўсюдзе «экстрэмісцкай» інфармацыі (частка 2 артыкула 19.11 КаАП), гаворыцца ў раскладзе судовых пасяджэнняў.

Аляксандр Сівашэнка. Фота: chashnikinews.by

Знаёмы Сівашэнкі расказаў выданню «Медыязона», што мужчыну судзяць за лайк, пакінуты ажно ў 2013 годзе ў пабліку, пазней прызнаным «экстрэмісцкім».

У выканкаме Чашніцкага раёна паведамілі, што Сівашэнка больш у іх не працуе.

У 2020 годзе Сівашэнка быў членам выбарчай камісіі Чашніцкага раёна. Яго туды вылучыла раённая арганізацыя «Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў».

Чытайце таксама:

Пастару з Новалукомля пасля красавіцкага затрымання дадалі яшчэ 15 сутак

У Чашніках жанчыну асудзілі за бела-чырвона-белы торт у «Аднакласніках»

Беларусцы далі велізарны штраф за бела-чырвона-белыя навагоднія шарыкі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула