БЕЛ Ł РУС

Ніводнай ядзернай боегалоўкі Расія пакуль Беларусі не перадала — украінская разведка

20.06.2023 / 18:16

Nashaniva.com

У Беларусі працягваецца падрыхтоўка сховішчаў для ядзернай зброі, аднак пакуль ніводнай боегалоўкі туды з Расіі не перамясцілі, паведаміў кіраўнік украінскай разведкі Кірыла Буданаў у эфіры нацыянальнага тэлемарафону навін, піша «Украінская праўда».

Фота ілюстрацыйнае

«Працэс падрыхтоўкі да магчымага перамяшчэння на самай справе працягваецца. Сховішчы рыхтуюцца. Але па стане на цяпер ніводная боегалоўка яшчэ не перамешчана», — заявіў кіраўнік украінскага ГРУ.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у пятніцу, 16 чэрвеня, сказаў, што першыя расійскія тактычныя ядзерныя зарады нібыта ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, а канчатковае іх перамяшчэнне завершыцца да канца года.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» у той жа дзень паведаміла, што ніякай пацвярджальнай інфармацыі аб пачатку рэальнага перамяшчэння тактычнай ядзернай зброі ў Беларусь па стане на 16 чэрвеня няма.

Чытайце таксама:

«Гэта зброя прымусіць паважаць нашы інтарэсы». Старшыня гомельскага Чырвонага Крыжа падтрымала размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі

«Пагроза рэальная». Байдэн заявіў, што Пуцін сапраўды можа прымяніць тактычную ядзерную зброю

У МЗС Расіі расказалі, колькі ядзерная зброя будзе знаходзіцца ў Беларусі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула