БЕЛ Ł РУС

Да ЦТ па матэматыцы не дайшлі 750 чалавек

20.06.2023 / 20:20

Nashaniva.com

20 чэрвеня беларускія абітурыенты здавалі цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы. Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі, зарэгістравалі на тэст 10 676 чалавек, але прыйшлі на яго далёка не ўсе.

Фота ілюстрацыйнае

«Да пунктаў здачы ЦТ па матэматыцы сёння не дайшлі 750 раней зарэгістраваных абітурыентаў. Пры гэтым з самога выпрабавання было выдалена пяць чалавек: трое — за мабільныя тэлефоны, двое — за шпаргалкі. Аднаму абітурыенту стала блага падчас ЦТ, працягнуць выпрабаванне ён не змог», — цытуе БелТА дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрыя Міксюка.

У чацвер, 22 чэрвеня, абітурыенты будуць здаваць ЦТ па біялогіі, 24 чэрвеня — замежнай мове (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай), 26 чэрвеня — хіміі, 28 чэрвеня — фізіцы, 30 чэрвеня — гісторыі Беларусі, 2 ліпеня — геаграфіі. Завершыцца ЦТ 4 ліпеня экзаменам па сусветнай гісторыі (найноўшы час).

Тыя, хто не змог прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне ў асноўныя дні па ўважлівых прычынах, будуць мець магчымасць зрабіць гэта ў рэзервовыя дні. 11 і 13 ліпеня можна будзе здаць беларускую і рускую мову, 11 і 15 ліпеня — усе астатнія прадметы.

Чытайце таксама:

«Дачка марыла стаць настаўнікам гісторыі, а сёння марыць з'ехаць з краіны». Бацькі беларускіх школьнікаў расказалі, якія планы цяпер у іхніх дзяцей

Беларусы — другая па колькасці група замежных студэнтаў у Польшчы

Міністр адукацыі расказаў, па якіх правілах пройдзе ўступная кампанія ўлетку

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула