БЕЛ Ł РУС

Майкл Джэксан атрымаў 4 прэміі American Music Awards пасмяротна

23.11.2009 / 10:29

Майкл Джэксан пасмяротна стаў лаўрэатам прэміі American Music Awards (AMA) у намінацыі «Найлепшы артыст ў жанры соул / R&B», уручэнне якой прайшло ў Лос‑Анджэлесе ў нядзелю.

Джэксан атрымаў яшчэ тры прызы, а зорка кантры‑музыкі Тэйлар Свіфт таксама атрымала чатыры ўзнагароды.

Гурт Black Eyed Peas быў адзначаны двойчы, па ўзнагародзе - рэпэр Джэй‑Зі і яго жонка спявачка Біёнсэ.

Узнагароды Майкла Джэксана, што памёр пры канцы чэрвеня, атрымаў яго брат Джэрмэйн.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула