БЕЛ Ł РУС

Кавалак нагі Леніна выстаўлены ў польскім музеі

23.11.2009 / 10:57

ВЖ

Фрагмент адарванай нагі помніка Леніну ў нядзелю выстаўлены ў Кракаўскім музеі Польскай Народнай рэспублікі. Экспанат перадаў кіраўнік кракаўскага Інстытута нацыянальнай памяці Марэк Ласота, паведамляе gazeta.pl
.

Хоць адкрыццё Музею Польскай Народнай Рэспублікі запланавана на 2011 год, у нядзелю першыя сабраныя экспананы былі прэзентаваныя наведвальнікам ў межах Дня адчыненых дзвярэй кракаўскіх музеяў.

«Служба Бяспекі так і не ўстанавіла тады, хто стаў выканальнікам замаху ў красавіку 1979 года на помнік Леніна ў Новай Гуце. Акт справы быў перададзены ў архівы ІНП, а разам з імі і фрагменты адарванай нагі», – распавёў Марэк Стрэмецкі, прэс-сакратар Музея Польскай Гісторыі, аддзелам якога з’яўляецца Музей ПНР. Сам помнік ў 1992 годзе быў прададзены ў Швецыю.

Адарваная нага помніка Леніну гадамі захоўвалася спачатку ў Службы бяспекі, а пасля ў Інстытута Нацыянальнай Памяці. Да цяперашняга часу ніхто не мог яе ўбачыць.

Музей ПНР быў заснаваны ў 2008 годзе з ініцыятывы Крыстыны Захватовіч і Анжэя Вайды. Знаходзіцца ў былым кінатэатры «Światowid» у Новай Гуце. Музей збірае прадметы штодзённага ўжытку, дакументы, кінахронікі і іншыя рэчы камуністычнага перыяду ў гісторыі Польшчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула