БЕЛ Ł РУС

Пад Баранавічамі разбіўся Мі-24. Імаверна, расійскі, з літарай Z

22.06.2023 / 14:39

Nashaniva.com

дапоўнена

Сёння каля 13:30 у Баранавіцкім раёне разбіўся верталёт Мі-24. Паводле Мінабароны, ён здзейсніў рэзкую пасадку. 

Фота: Motolko.help

Экіпаж верталёта атрымаў цялесныя пашкоджанні, разбурэнняў і пацярпелых на зямлі няма, паводле афіцыйнай інфармацыі. 

Прычыны здарэння высвятляюцца камісіяй, паведамляе Мінабароны.

Як піша тэлеграм-канал Motolkohelp, гэта верталёт паветрана-касмічных сіл Расіі. Мінабароны не называе прыналежнасць верталёта. 

На фюзеляжы самалёта відаць літара Z.

«Аналіз паведамленняў паказвае, што на месцы катастрофы прысутнічаюць МНС, ВАІ РФ, вайсковая паліцыя і «Урал» з літарамі НПСК — гэта мабільны комплекс сродкаў наземных пошукава-выратавальных каманд (МКС НПСК)», — піша Motolkohelp. І называе месца падзення: каля вёскі Лясная, у кірунку Берасця.

З’явілася і відэа з месца падзення. «Гэта страшна, там чалавек», — кажа жаночы голас за кадрам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула