БЕЛ Ł РУС

У Лідскім раёне загарэўся дом, пакуль гаспадары былі на працы. Як так сталася?

22.06.2023 / 15:36

Nashaniva.com

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў аграгарадку Гуды. Ратавальнікам патэлефанавала жанчына і расказала, што з вокнаў суседскага дома ідзе дым. Пажарныя прыбылі на месца праз 5 хвілін.

Фота: МНС

Да гэтага моманту ўнутры пабудовы назіралася моцнае задымленне.

Гаспадары — муж і жонка — на момант здарэння былі на працы. Агонь удалося ліквідаваць за пару хвілін.

Але, нягледзячы на аператыўнасць, полымя знішчыла маёмасць у кухні. Таксама пазакурваліся сцены, столь і іншая маёмасць у доме.

Паводле папярэдняй версіі, да пажару магло прывесці кароткае замыканне электраправодкі выцяжкі.

Фота: МНС

Чытайце таксама:

У Гродне здарылася ўцечка азотнай кіслаты

У Паставах патанула 15-гадовая дзяўчынка

У Магілёве дзеці каталіся на плыце — дзевяцігадовы хлопчык патануў

15-гадовую рэчыцкую школьніцу, якую шукалі некалькі дзён, знайшлі мёртвай

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула